ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 22 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +3°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 кастрычніка 2019, 09:24

У Японіі колькасць ахвяр тайфуну і ліўняў дасягнула 98

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Японіі колькасць ахвяр тайфуну "Хагібіс" і ліўняў узрасла да 98, яшчэ 10 чалавек лічацца прапаўшымі без вестак. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на нацыянальнае грамадскае тэлебачанне Японіі.

Паведамляецца таксама, што сёння японскі ўрад вырашыў аб'явіць частку пацярпелых раёнаў "зонамі надзвычайнага бедства". Гэта дае магчымасць істотна павялічыць расходы з дзяржаўнага бюджэту на правядзенне аднаўленчых работ. У прыватнасці, сродкі пойдуць на аднаўленне дарог і каналізацыйных сістэм, умацаванне берагоў рэк, рамонт муніцыпальных школьных устаноў, рэкультывацыю сельскагаспадарчых угоддзяў. Такая мера прымаецца ўпершыню з 2011 года, калі паўночна-ўсходняе ўзбярэжжа Японіі пацярпела з-за цунамі.

Паводле апошніх даных, урон сельскай гаспадарцы Японіі ад тайфунаў у верасні і кастрычніку перасягнуў 170 млрд іен (амаль $1,6 млрд). У прыватнасці, ад тайфуну "Хагібіс" пацярпелі 38 з 47 прэфектур. На 8,5 тыс. сельскагаспадарчых аб'ектаў пашкоджаны арашальныя сістэмы паліўнога земляробства. Пацярпелі пасевы на агульнай плошчы 14 тыс. гектараў. Істотны ўрон нанесены рыбалоўным партам, прыбярэжным фабрыкам па перапрацоўцы морапрадуктаў. У 20 прэфектурах зафіксаваны ўрон ад апоўзняў, больш як на 70 рэках адзначаны разбурэнні набярэжных і ахоўных збудаванняў. Больш за 3,4 тыс. кватэр і прыватных дамоў па-ранейшаму адключаны ад водаправодаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі