Поўная версія

У Японіі колькасць ахвяр тайфуну "Хагібіс" дасягнула 68 чалавек

У свеце 15.10.2019 | 10:04
Фота Kyodo
Фота Kyodo

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Японіі колькасць загінулых у выніку тайфуну "Хагібіс", які абрушыўся на краіну ў мінулыя выхадныя, дасягнула 68 чалавек, яшчэ 15 лічацца прапаўшымі без вестак, паведамляе японскае інфармагенцтва Kyodo.

Раней паведамлялася аб 40 загінулых і 200 пацярпелых.

Паводле даных японскага тэлеканала NHK, тайфун прывёў да разбурэння дамбаў на 47 рэках. У выніку больш за 10 тыс. дамоў затоплены, з іх каля 900 цалкам або часткова разбураны. Таксама з-за тайфуну ўзніклі перабоі ў падачы электрычнасці і вады. У некаторых раёнах назіраюцца перабоі ў рабоце мабільнай сувязі.

У пацярпелых ад тайфуну прэфектурах прадаўжаюцца пошукава-выратавальныя аперацыі. Урад краіны паведаміў, што выдзеліць дадатковыя сродкі на аднаўленчыя работы.-0-

Навіны рубрыкі У свеце
Поўная версія