Поўная версія

У Грэцыі з-за моцнага шторму загінулі пяць турыстаў

У свеце 11.07.2019 | 10:28
Фота pxhere.com/
Фота pxhere.com/

11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Не менш за пяць замежных турыстаў загінулі і амаль 20 чалавек шпіталізаваны ў Грэцыі з-за магутнага шторму на поўначы паўвострава Халкідзікі. Аб гэтым паведамляе агенцтва France-Presse са спасылкай на мясцовую паліцыю.

Шторм абрушыўся на паўночныя раёны Грэцыі гэтай ноччу. На тэрыторыі паўвострава Халкідзікі прайшлі праліўныя дажджы і моцны град, пашкоджаны будынкі і лініі камунікацый.

Цяпер у раёне працуюць выратавальныя брыгады.-0-

Навіны рубрыкі У свеце
Поўная версія