ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 19 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +6°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 ліпеня 2021, 16:15

У ФРГ колькасць ахвяр паводкі павялічылася да 170, улады не спадзяюцца знайсці тых, хто выжыў

Фота Redaktionsnetzwerk Deutschland
Фота Redaktionsnetzwerk Deutschland

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць загінулых у выніку паводкі на захадзе Германіі ўзрасла да 170, паведамляе нямецкая медыягрупа Redaktionsnetzwerk Deutschland.

Раней паведамлялася аб 165 загінулых.

Паводле афіцыйных даных, у федэральнай зямлі Паўночны Рэйн - Вестфалія загінулі 48 чалавек, у Рэйнланд-Пфальцы - 122. Пры гэтым 155 чалавек лічацца прапаўшымі без вестак.

Намеснік кіраўніка службы тэхнічнай дапамогі ФРГ Сабіна Лакнер паведаміла, што шанцаў выявіць тых, хто выжыў, практычна няма. Паводле яе слоў, выратавальная аперацыя прадаўжаецца, вядуцца пошукі прапаўшых без вестак. Аднак, адзначыла Сабіна Лакнер, хутчэй за ўсё, ратавальнікі будуць знаходзіць толькі целы загінулых.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі