Поўная версія

Цыклон "Умберта" ідзе на Багамскія астравы

У свеце 16.09.2019 | 12:59
Фота АР
Фота АР

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цыклон "Умберта", які сфарміраваўся ў Атлантычным акіяне, узмацніўся да ўрагану першай катэгорыі і ідзе ў бок Багамскіх астравоў і паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжа ЗША, паведамляе Associated Press.

Паводле даных Нацыянальнага цэнтра па ўраганах ЗША, парывы ветру ў цыклоне перавышаюць 120 км/гадз. У бліжэйшыя дні "Умберта" дасягне Багамскіх астравоў.

У пачатку верасня на Багамскія астравы абрушыўся ўраган "Дорыян". Стыхія забрала жыцці не менш як 50 чалавек, амаль 2,5 тыс. чалавек лічацца прапаўшымі без вестак.-0-

Навіны рубрыкі У свеце
Поўная версія