ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 7 мая 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +12°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
08 красавіка 2021, 16:33

Сусветныя цэны на прадукты харчавання растуць дзясяты месяц запар - ФАО

Фота ТАСС
Фота ТАСС

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сакавіку зафіксаваны чарговы рост сусветных цэн на прадукты харчавання, які прадаўжаецца ўжо дзясяты месяц запар. Аб гэтым паведамляецца ў дакладзе, апублікаваным сёння на сайце Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ФАО).

У сакавіку сярэдняе значэнне індэкса харчовых цэн ФАО, які дазваляе штомесяц адсочваць ваганні сусветных цэн на найбольш хадавыя харчовыя тавары, склала 118,5 пункта. Гэта самае высокае значэнне гэтага індэкса з чэрвеня 2014 года.

Больш за ўсё ў сакавіку выраслі каціроўкі алеяў і малочнай прадукцыі. Так, індэкс цэн на алей ФАО вырас у параўнанні з лютым на 8 працэнтаў і дасягнуў амаль 10-гадовага максімуму.

Індэкс цэн на малочную прадукцыю ФАО вырас на 3,9 працэнта ў параўнанні з лютаўскім узроўнем. Павелічэнне цэн на сметанковае масла тлумачыцца галоўным чынам некаторым скарачэннем прапанавання ў Еўропе і павелічэннем попыту ў сувязі з чаканым аднаўленнем работы сферы грамадскага харчавання. Цэны на сухое малако таксама выраслі ў выніку павелічэння аб'ёмаў імпарту з боку азіяцкіх краін, асабліва Кітая.

Сярэдняе значэнне індэкса цэн на мяса ФАО аказалася на 2,3 працэнта вышэйшым за ўзровень лютага. Паводле даных ФАО, асноўнай прычынай росту каціровак мяса птушкі і свініны паслужыла павелічэнне імпарту з Кітаем і рост унутраных продажаў у Еўропе напярэдадні Вялікадня. Цэны на ялавічыну заставаліся стабільнымі, у той час як цэны на бараніну знізіліся, паколькі з-за ўсталяванага ў Новай Зеландыі сухога надвор'я фермеры былі вымушаны распрадаваць пагалоўе.

Між тым індэкс цэн на збожжавыя ФАО ў сакавіку, наадварот, знізіўся на 1,8 працэнта. Аднак ён усё яшчэ на 26,5 працэнта вышэйшы за ўзровень сакавіка 2020 года. Больш за ўсё знізіліся экспартныя цэны на пшаніцу, што абумоўлена наяўнасцю дастатковых запасаў і спрыяльнымі разлікамі на ўраджай 2021 года. Цэны на кукурузу і рыс таксама знізіліся.

Індэкс цэн на цукар ФАО за месяц скараціўся на 4 працэнты, што звязана з чаканым значным павелічэннем экспарту з боку Індыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі