Поўная версія

Серыя землетрасенняў адбылася ў Турцыі

У свеце 20.03.2019 | 11:44
Фота hurriyet.com.tr
Фота hurriyet.com.tr

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Землетрасенне магнітудай 5,8 адбылося сёння на захадзе Турцыі, паведамляе Еўрапейска-міжземнаморскі сейсмалагічны цэнтр.

Ачаг землетрасення залягаў на глыбіні 27 км, эпіцэнтр знаходзіўся за 16 км ад горада Аджыпаям і за 236 км ад аднаго з буйнейшых турэцкіх гарадоў Ізміра.

Услед за землетрасеннем адбылося яшчэ тры падземныя штуршкі, магнітуда самага моцнага з якіх - 4,4.

Паводле даных турэцкага выдання Hurriyet, у выніку землетрасенняў ніхто не пацярпеў, аднак у некаторых будынках з'явіліся трэшчыны. Улады рэкамендуюць жыхарам пакінуць пашкоджаныя дамы і заставацца на вуліцы.-0-

Навіны рубрыкі У свеце
Поўная версія