ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 11 красавіка 2021
Мінск Малавоблачна +10°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 студзеня 2021, 18:31

Пуцін заявіў аб акуратным зняцці каранавірусных абмежаванняў

Уладзімір Пуцін. Фота прэс-службы Прэзідэнта РФ
Уладзімір Пуцін. Фота прэс-службы Прэзідэнта РФ

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін канстатаваў стабілізацыю сітуацыі з каранавірусам у краіне. На яго думку, гэта дае магчымасць акуратна здымаць абмежаванні, паведамляе ТАСС.

"У цэлым эпідэміялагічная сітуацыя ў краіне паступова стабілізуецца", - сказаў кіраўнік дзяржавы на сустрэчы са студэнтамі ў рэжыме відэаканферэнцыі 25 студзеня. "Гэта дае магчымасць акуратна здымаць уведзеныя абмежаванні, вяртацца да нармальнага вучэбнага рытму", - дадаў Пуцін.

Пуцін адзначыў, што раніцай заслухаў даклады аб эпідэміялагічнай сітуацыі, па якіх "колькасць тых, хто выздаравеў, перавышае колькасць тых, хто захварэў, колькасць інфіцыраваных зніжаецца, стала менш за 20 тыс. у суткі".

"Маскоўскім уладам дзякуй вялікі, іх намаганні не праходзяць дарэмна, і ў Маскве сітуацыя выраўноўваецца", - заўважыў прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуў увагу на тое, што РФ "мае эфектыўныя вакцыны" ад каранавіруса, "яны ў 13 краінах ужо зарэгістраваны".

Гаворачы аб вяртанні да звычайнага вучэбнага працэсу, Пуцін адзначыў, што "трэба абавязкова выкарыстоўваць набыты вопыт, усе лепшыя напрацоўкі і практыкі, нарошчваць лічбавы патэнцыял універсітэтаў і ВНУ, каб айчынная вышэйшая адукацыя адпавядала выклікам эпохі бурных тэхналагічных змяненняў і адкрывала новыя магчымасці для моладзі на ўсёй тэрыторыі краіны". "Для нашай вялікай па тэрыторыі краіны вельмі важна мець такую магчымасць, як анлайн-навучанне", - лічыць прэзідэнт. Ён упэўнены, што маладыя людзі скарыстаюцца гэтай магчымасцю найлепшым чынам.

"Навучэнцы і выкладчыкі медыцынскіх ВНУ сваёй работай у бальніцах у перыяд пандэміі ўнеслі ўклад у нармалізацыю сітуацыі з каранавірусам", - заявіў Пуцін.

"У параўнанні з іншымі краінамі, дзе цяпер назіраем рэзкі ўсплёск хворых на COVID-19, у нас, наадварот, цяпер усё ідзе да нармалізацыі сітуацыі, і гэта, дарэчы, дасягнута дзякуючы намаганням і студэнтаў, і аспірантаў, і выкладчыкаў медыцынскіх ВНУ, якія працуюць у бальніцах, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Таму вам усім вялікі дзякуй".

Пуцін нагадаў, што дзяржава ўвяла "пэўныя формы сціплага, але ўсё ж такі стымулявання і матэрыяльнай падтрымкі" студэнтаў-медыкаў, якія працуюць у медустановах у перыяд пандэміі. "Гэта дзякуючы ўсім нашым урачам і дзякуючы студэнтам такі вынік у барацьбе з каранавірусам у нас дасягаецца", - яшчэ раз падкрэсліў прэзідэнт.

Адказваючы на пытанне аб магчымасці ўвядзення настаўніцтва ўрачоў для студэнтаў медыцынскіх ВНУ, Пуцін згадзіўся, што ў гэтай сферы без практычных навыкаў вельмі цяжка дабіцца добрых вынікаў у рабоце, таму "элемент настаўніцтва ў медыцынскай сферы вельмі важны". "Буду рэкамендаваць Міністэрству аховы здароўя ўвесці вось гэты інстытут настаўніцтва ў ахове здароўя ў цэлым, шырока, з пэўным матэрыяльным стымуляваннем тых, хто займаецца гэтай вельмі важнай работай", - сказаў прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі