Поўная версія

Прэзідэнт Перу падпісаў указ аб правядзенні датэрміновых выбараў у парламент

У свеце 01.10.2019 | 10:33
Фота   El Peruano
Фота El Peruano

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Датэрміновыя выбары ў Кангрэс Перу пройдуць 26 студзеня 2020 года. Гэта ўстаноўлена прэзідэнцкім указам аб роспуску парламента, апублікаваным ва ўрадавай газеце El Peruano, паведамляе ТАСС.

"Прэзідэнт рэспублікі пастанаўляе правесці выбары ў новы Кангрэс у нядзелю, 26 студзеня 2020 года, каб быў завершаны ўстаноўлены Канстытуцыяй перыяд работы распушчанага парламента", - гаворыцца ў дакуменце.

Згодна з указам, парламент быў распушчаны, паколькі "ён адмовіўся выказаць давер двум складам Савета міністраў выбранага ўрада за перыяд сваёй работы (2016-2021)".-0-

Навіны рубрыкі У свеце
Поўная версія