Поўная версія

Правячая партыя перамагае на выбарах у Польшчы пасля падліку 99,49 працэнта галасоў

У свеце 14.10.2019 | 16:19
Фота PAP
Фота PAP

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Правячая партыя "Права і справядлівасць" перамагае на парламенцкіх выбарах у Польшчы, яна атрымала 43,76 працэнта галасоў, паведамляе інфармагенцтва Polska Agencja Prasowa (PAP).

Паводле даных Дзяржаўнай выбарчай камісіі Польшчы, апрацавана 99,49 працэнта бюлетэняў.

Другое месца займае Грамадзянская кааліцыя, якая атрымала 27,24 працэнта галасоў. На трэцім месцы - кааліцыя левых сіл на чале з Саюзам левых дэмакратаў з 12,52 працэнта галасоў.

Старшыня Дзяржаўнай выбарчай камісіі паведаміў, што яшчэ не падлічаны даныя 140 участковых выбарчых камісій, а таксама чатырох выбарчых участкаў за мяжой.

Парламенцкія выбары ў Польшчы прайшлі 13 кастрычніка. Яўка склала больш за 61 працэнт.-0-

Навіны рубрыкі У свеце
Поўная версія