Сцяг Пятніца, 21 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 сакавіка 2023, 09:58

Парламент Венгрыі адобрыць уступленне Фінляндыі ў НАТА 27 сакавіка

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламент Венгрыі 27 сакавіка адобрыць уступленне Фінляндыі ў НАТА, паведамляе ТАСС.

Кіраўнік венгерскага МЗС Петэр Сіярта напісаў у Facebook, што запэўніў фінскага калегу Пеку Хаавіста, што Дзяржаўны сход (аднапалатны парламент) Венгрыі 27 сакавіка прагаласуе за ратыфікацыю пагаднення аб уступленні Фінляндыі ў НАТА.

Сустрэча кіраўнікоў МЗС адбылася ў час нарады міністраў замежных спраў краін ЕС у Бруселі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі