21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламент Венгрыі 27 сакавіка адобрыць уступленне Фінляндыі ў НАТА, паведамляе ТАСС.
Кіраўнік венгерскага МЗС Петэр Сіярта напісаў у Facebook, што запэўніў фінскага калегу Пеку Хаавіста, што Дзяржаўны сход (аднапалатны парламент) Венгрыі 27 сакавіка прагаласуе за ратыфікацыю пагаднення аб уступленні Фінляндыі ў НАТА.
Сустрэча кіраўнікоў МЗС адбылася ў час нарады міністраў замежных спраў краін ЕС у Бруселі.-0-