Поўная версія

Новы ўрад Італіі прынёс прысягу

У свеце 05.09.2019 | 15:40
Фота   ANSA
Фота ANSA

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы ўрад Італіі на чале з прэм'ер-міністрам Джузэпэ Контэ прыведзены да прысягі на вернасць рэспубліцы. Цырымонія прайшла ў прысутнасці прэзідэнта Серджа Матарэлы ў Квірынальскім палацы, паведамляе італьянскі тэлеканал навін Rai News 24.

"Я клянуся быць верным Рэспубліцы, няўхільна выконваць Канстытуцыю і законы і свае функцыі выключна ў інтарэсах нацыі", - гэтыя словы клятвы сказаў Джузэпэ Контэ, а следам за ім - міністры абноўленага ўрада.

Цяперашні кааліцыйны кабінет, які абапіраецца на новую парламенцкую большасць у складзе "Руху "5 зорак" і Дэмакратычнай партыі (ДП), складаецца з 21 міністра, паведамляе ТАСС. З іх 11 прадстаўляюць "Рух "5 зорак", дзевяць - ДП. Ад старога кааліцыйнага ўрада "Руху "5 зорак" і партыі "Ліга" засталіся ўсяго два чалавекі: міністр аховы навакольнага асяроддзя, сушы і мора Серджа Коста і кіраўнік Мінюста Альфонса Банафедэ. Абодва прадстаўляюць "Рух "5 зорак". Лідар гэтай партыі Луіджы Ды Маё назначаны кіраўніком МЗС. У папярэднім кабінеце ён быў віцэ-прэм'ерам і міністрам эканамічнага развіцця, працы і сацыяльнай палітыкі. Міністэрства ўнутраных спраў узначаліла былы прэфект Мілана Лучана Ламарджэзе.

"Умацаваныя праграмай, якая глядзіць у будучае, з гэтай камандай мы накіруем усю нашу энергію, навыкі і памкненнеі на тое, каб зрабіць Італію лепшай у інтарэсах усіх грамадзян краіны", - заявіў Джузэпэ Контэ 4 верасня, зачытваючы спіс членаў абноўленага ўрада.

Цяпер урад павінен заручыцца даверам парламента. Галасаванні ў Палаце дэпутатаў і Сенаце адбудуцца, як мяркуецца, 9 і 10 верасня.-0-

Навіны рубрыкі У свеце
Поўная версія