Поўная версія

Нобелеўская прэмія па эканоміцы прысуджана Эстэр Дзюфло, Абхіджыту Банерджы і Майклу Крэмеру

У свеце 14.10.2019 | 14:43
Фота з Twitter-акаўнта "The Nobel Prize"
Фота з Twitter-акаўнта "The Nobel Prize"

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лаўрэатамі прэміі па эканоміцы памяці Альфрэда Нобеля ў 2019 годзе сталі Эстэр Дзюфло, Абхіджыт Банерджы і Майкл Крэмер, паведамляецца ў афіцыйным Twitter-акаўнце прэміі.

Нобелеўская прэмія па эканоміцы ўручана за эксперыментальны падыход у барацьбе з глабальнай беднасцю.

Эстэр Дзюфло - французскі эканаміст, прафесар Масачусетскага тэхналагічнага інстытута (ЗША), Абхіджыт Банерджы - эканаміст, сузаснавальнік Лабараторыі па даследаванні праблем беднасці імя Абдула Лаціфа Джаміля Масачусетскага тэхналагічнага інстытута, Майкл Крэмер - амерыканскі эканаміст, спецыяліст па эканоміцы развіцця.

У 2018 годзе Нобелеўская прэмія па эканоміцы была прысуджана амерыканскім эканамістам Уільяму Нордхаусу і Полу Ромеру за даследаванні ў галіне доўгатэрміновага макраэканамічнага аналізу.

У перыяд з 1901 па 2018 год нобелеўскія прэміі па эканоміцы былі ўручаны 50 разоў. За ўвесь час існавання гэтай прэміяй была ўзнагароджана толькі адна жанчына - амерыканскі палітолаг і эканаміст, заснавальнік Блумінгтонскай школы Элінар Острам. Самым маладым лаўрэатам з'яўляецца амерыканскі эканаміст Кенет Джозеф Эроу, якому быў 51 год на момант уручэння прэміі ў 1972 годзе. Найстарэйшы лаўрэат - адзін з заснавальнікаў тэорыі аптымальных механізмаў Леанід Гурвіч. У 2007 годзе яго ўзнагародзілі прэміяй ва ўзросце 90 гадоў.

Нобелеўскі тыдзень пачаўся 7 кастрычніка з абвяшчэння імёнаў лаўрэатаў у галіне фізіялогіі і медыцыны. Імі сталі амерыканскі вучоны-медык Уільям Кэлін-малодшы, брытанскі вучоны-медык Пітэр Рэткліф і амерыканскі вучоны-медык Грэг Семенза. 8 кастрычніка былі названы ўладальнікі прэміі па фізіцы - канадскі і амерыканскі фізік Джэймс Піблз, швейцарскі астрафізік Мішэль Маёр і швейцарскі астраном Дзідзье Кело. 9 кастрычніка абвясцілі лаўрэатаў прэміі ў галіне хімііі - імі сталі амерыканскі вучоны Джон Гудэнаф, англа-амерыканскі хімік Стэнлі Уіттынгем і японскі вучоны-хімік Акіра Ёсіна. 10 кастрычніка сталі вядомы ўладальнікі Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 2018 і 2019 гады - польская пісьменніца Вольга Такарчук і аўстрыйскі пісьменнік Петэр Хандке. 11 кастрычніка Нобелеўская прэмія міру ўручана дзеючаму прэм'ер-міністру Эфіопіі Абію Ахмеду Алі.-0-

Навіны рубрыкі У свеце
Поўная версія