Поўная версія

На Кубе ад удару маланкі загінулі пяць чалавек

У свеце 16.08.2019 | 19:41
Фота з архіва
Фота з архіва

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пяць чалавек загінулі ад удару маланкі на пляжы ў горадзе Санта-Крус-дэль-Нортэ (Куба), паведамляе кубінская газета Granma.

Сярод загінулых - двое дарослых і трое дзяцей. Яшчэ адзін непаўналетні шпіталізаваны, яго стан стабільны.

Як паведамляе ТАСС са спасылкай на спецыялістаў кубінскага Інстытута геафізікі і астраноміі, штогод на востраве ў выніку ўдараў маланак гінуць не менш як 65 чалавек - больш, чым з-за ўраганаў. З 1979 па 2013 год на востраве з-за пападання маланкі загінулі 1 682 чалавекі.

Сярод рэкамендаваных мясцовымі спецыялістамі мер засцярогі "правіла 30/30": у пачатку навальніцы шукаць сховішча, калі паміж разрадам маланкі і ўдарам грому праходзіць менш за 30 секунд, а ў канцы навальніцы заставацца ў сховішчы як мінімум 30 мінут пасля апошняга ўдару грому.-0-

Навіны рубрыкі У свеце
Поўная версія