Поўная версія

На Канарскіх астравах з-за лясных пажараў эвакуіраваны 4 тыс. чалавек

У свеце 19.08.2019 | 18:49
Фота Reuters
Фота Reuters

19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На востраве Гран-Канарыя (Іспанія) з-за лясных пажараў эвакуіраваны 4 тыс. чалавек, паведамляе Reuters.

Больш за дзесяць самалётаў і верталётаў і амаль 700 пажарных змагаюцца з лясным пажарам, які пачаўся 17 жніўня недалёка ад горада Тэхеда. Тушэнне агню ўскладняецца высокай тэмпературай паветра і моцнымі вятрамі.

Як заявіў рэгіянальны кіраўнік Канарскіх астравоў Анхель Віктар Торэс, агонь пакуль не ўдалося ўзяць пад кантроль.

Паводле даных Euronews, гэта ўжо другое ўзгаранне за тыдзень у гэтым раёне. 16 жніўня стала вядома аб арышце дзевяці чалавек, якіх падазраюць у падпалах і неасцярожным абыходжанні з агнём.-0-

Навіны рубрыкі У свеце
Поўная версія