Поўная версія

На Філіпінах з абрыву ўпаў грузавік: загінулі 20 чалавек

У свеце 17.09.2019 | 13:40
Фота Manila Bulletin
Фота Manila Bulletin

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У філіпінскай правінцыі Паўднёвы Катабата грузавік з пасажырамі ўпаў у глыбокі роў. Дзясяткі людзей загінулі, паведамляе філіпінская газета Manila Bulletin.

Аварыя здарылася каля 10.30 па мясцовым часе. Як паведамляе філіпінская паліцыя, 20 чалавек памерлі на месцы, астатнія пацярпелыя былі шпіталізаваны. ДТЗ здарылася, калі пасажыры вярталіся дадому пасля экскурсіі на пляжны курорт у горадзе Генерал-Сантас.

Прычыны аварыі высвятляюцца.-0-

Навіны рубрыкі У свеце
Поўная версія