Поўная версія

Моцны ўзрыў прагрымеў каля бальніцы на поўдні Афганістана

У свеце 19.09.2019 | 17:50
Фота AP
Фота AP

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У афганскім горадзе Калат (правінцыя Забуль) побач з урадавай бальніцай узарваўся грузавік. Як мінімум 20 чалавек загінулі і больш за 90 паранены, паведамляе Associated Press са спасылкай на даныя мясцовых улад.

Інцыдэнт адбыўся каля 6.00 па мясцовым часе. Пры ўзрыве атрымалі цяжкія раненні некалькі жанчын, дзяцей, медыцынскіх работнікаў і пацыентаў бальніцы. Пацярпелыя шпіталізаваны ў розныя шпіталі правінцыі Кандагар, паведамляе афганскі тэлеканал TOLO News.

У выніку тэракта былі моцна пашкоджаны суседнія адміністрацыйныя будынкі і жылыя дамы.

Адказнасць за тэракт узяў на сябе радыкальны рух "Талібан". Талібы заявілі, што іх мэтай быў офіс Нацыянальнага ўпраўлення бяспекі (NDS). Будынак NDS размешчаны побач з бальніцай, каля якой прагрымеў узрыў. Паводле слоў чыноўнікаў, супрацоўнікі NDS не пацярпелі.-0-

Навіны рубрыкі У свеце
Поўная версія