Поўная версія

Мажыліс Казахстана ратыфікаваў Дагавор аб забароне ядзернай зброі

У свеце 15.05.2019 | 14:24

15 мая, Нур-Султан /БЕЛТА - КАЗІНФАРМ/. У Мажылісе Казахстана (ніжняя палата парламента) адобрылі праект закона аб ратыфікацыі Дагавора аб забароне ядзернай зброі.

"Дагавор - першы ў гісторыі міжнародны дакумент, які ўводзіць юрыдычную забарону на ядзерную зброю - апошні з відаў зброі масавага знішчэння, які раней не быў забаронены. Юрыдычная забарона на ядзерную зброю, інакш кажучы яе дэлегітымізацыя, з'яўляецца першым крокам на шляху да яе поўнага знішчэння", - сказаў на пленарным пасяджэнні Мажыліса намеснік міністра замежных спраў Казахстана Ержан Ашыкбаеў.

Зачытваючы палажэнні законапраекта, Ержан Ашыкбаеў адзначыў, што дагавор забараняе непасрэдна вытворчасць, выпрабаванні, набыццё, перадачу, захоўванне і размяшчэнне на сваёй тэрыторыі ядзернай зброі або ядзерных узрыўных устройстваў. Таксама забаронена як выкарыстанне ядзернай зброі, так і пагрозы па яе выкарыстанні.

Пасля ратыфікацыі Мажылісам Дагавор аб забароне ядзернай зброі паступіць на разгляд Сената (верхняй палаты парламента) Казахстана.

Дагавор аб забароне ядзернай зброі быў падпісаны ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку 7 ліпеня 2017 года. Асноўнай мэтай дагавора з'яўляецца прыняцце юрыдычна абавязковага дакумента, які ўстараняе прабел у міжнародна-прававым полі па забароне ядзернай зброі.

У адпаведнасці з дагаворам, кожная дзяржава-ўдзельніца абавязуецца ніколі і ні пры якіх абставінах не распрацоўваць, не выпрабоўваць, не вырабляць, не набываць, не мець у валоданні і не накопліваць ядзерную зброю і іншыя ядзерныя ўзрыўныя ўстройствы.-0-

Навіны рубрыкі У свеце
Поўная версія