Поўная версія

Лётчыкам самалёта, які аварыйна сеў у Падмаскоўі, прысвоены званні Герояў Расіі

У свеце 16.08.2019 | 17:53
Фота   EPA  -EFE
Фота EPA-EFE

16 жніўня, Масква /БЕЛТА - ТАСС/. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін прысвоіў званні Герояў Расіі лётчыкам самалёта "Уральскіх авіяліній", які зрабіў аварыйную пасадку ў Падмаскоўі, і ўзнагародзіў астатніх членаў экіпажа ордэнамі Мужнасці.

Як адзначаецца ў тэксце ўказа, апублікаванага на сайце Крамля, званні Герояў Расіі прысвоены лётчыкам "за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні службовага абавязку ў экстрэмальных умовах", а ордэны Мужнасці ўручаюцца астатнім членам экіпажа "за мужнасць і самаадданасць, праяўленыя пры выкананні службовага абавязку ў экстрэмальных умовах".

Званні Герояў Расіі прысвоены камандзіру паветранага судна Даміру Юсупаву і другому пілоту Георгію Мурзіну. Ордэнаў Мужнасці ўдастоены старшы бортправаднік Дзмітрый Іўліцкі, а таксама бортправаднікі Надзея Вяршыніна, Дзмітрый Ганчарэнка, Алія Слякаева і Яна Ягодзіна.-0-

Навіны рубрыкі У свеце
Поўная версія