Поўная версія

Колькасць загінулых ад паводкі ў Іркуцкай вобласці павялічылася да 24 чалавек

У свеце 09.07.2019 | 19:02
Фота ТАСС
Фота ТАСС

9 ліпеня, Масква /БЕЛТА - ТАСС/. Колькасць ахвяр паводкі ў Іркуцкай вобласці павялічылася да 24 чалавек. Аб гэтым ТАСС паведаміў прадстаўнік экстранных службаў рэгіёна.

"Колькасць загінулых на гэты момант складае 24 чалавекі, лёс дзевяці па-ранейшаму невядомы", - сказала крыніца. Сярод загінулых адно дзіця, у ліку прапаўшых без вестак дзяцей няма.

За час паводкі, якая пачалася ў канцы чэрвеня, у Іркуцкай вобласці ў 107 населеных пунктах было падтоплена 10,8 тыс. жылых дамоў, у якіх пражываюць звыш 34 тыс. чалавек, у тым ліку больш за 8 тыс. дзяцей, 49 сацыяльна значных аб'ектаў, звыш 11 тыс. прысядзібных участкаў, 48 участкаў аўтамабільных дарог, пашкоджаны 22 аўтамабільныя масты мясцовага значэння. На раніцу аўторка заставаліся падтопленымі 190 дамоў у Тулуне.

У рэгіёне прадаўжае дзейнічаць рэжым НС.-0-

Навіны рубрыкі У свеце
Поўная версія