Поўная версія

Колькасць ахвяр аварыйнай пасадкі самалёта паблізу Львова ўзрасла да пяці

У свеце 04.10.2019 | 10:42
Фота ДСНС Украіны
Фота ДСНС Украіны

4 кастрычніка, Львоў /БЕЛТА - УКРІНФАРМ/. Колькасць ахвяр аварыйнай пасадкі самалёта паблізу аэрапорта Львоў узрасла да пяці, тры чалавекі цяжка траўміраваны, паведаміў міністр інфраструктуры Украіны Уладзіслаў Крыклій.

Як паведамлялася, сёння раніцай паблізу Львова адбылася аварыйная пасадка транспартнага самалёта Ан-12. Пры заходзе на пасадку на адлегласці 13,7 км да міжнароднага аэрапорта Львоў самалёт знік з радара. Пазней адзін член экіпажа выйшаў на сувязь і паведаміў, што самалёт Ан-12 зрабіў аварыйную пасадку. Самалёт Ан-12 быў знойдзены на адлегласці 1,5 км ад узлётна-пасадачнай паласы.

"У час выканання чартарнага грузавога рэйса самалёт Ан-12 авіякампаніі "Украіна-Аэраальянс", паводле папярэдняй інфармацыі, з 7 членамі экіпажа і 1 суправаджальнікам грузу на борце, па маршруце Віга (Іспанія) - Львоў зрабіў аварыйную пасадку на грунт у вёсцы Сакольнікі каля аэрадрома", - паведаміў міністр.

Паводле яго інфармацыі, аварыйная пасадка была ажыццёўлена ў сувязі з тым, што ў самалёта скончылася паліва.

Праводзіцца расследаванне.-0-

Навіны рубрыкі У свеце
Поўная версія