Поўная версія

Каліфорнія з-за пажараў аб'яўлена зонай стыхійнага бедства

У свеце 13.11.2018 | 09:42
Фота SuNoticiero
Фота SuNoticiero

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп аб'явіў Каліфорнію з-за пажараў зонай стыхійнага бедства, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Twitter Трампа.

Прэзідэнт ЗША даў адабрэнне на паскораны запыт аб аб'яўленні рэжыму стыхійнага бедства для штата Каліфорнія. Ён растлумачыў гэта неабходнасцю аператыўна адрэагаваць на сітуацыю ў гэтым рэгіёне.

Паводле даных тэлеканала ABC, колькасць ахвяр вырасла да 44 чалавек, агнём знішчаны тысячы дамоў.

Пажары ў Каліфорніі бушуюць з 8 лістапада, найбольш цяжкая сітуацыя на поўначы штата.-0-

Навіны рубрыкі У свеце
Поўная версія