Поўная версія

Еўрапейскі вяшчальны саюз разгледзіць петыцыю аб пераглядзе вынікаў фіналу "Еўрабачання"

У свеце 17.05.2016 | 14:36

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейскі вяшчальны саюз (EBU) гатовы разгледзець апублікаваную на сайце change.org. петыцыю, якая заклікае арганізатараў "Еўрабачання-2016" перагледзець вынікі фіналу музычнага конкурсу. Аб гэтым расказаў прэс-сакратар EBU Пол Джордан, паведамляюць інфармагенцтвы.

Паводле яго слоў, EBU ведае аб петыцыі, сёння пытанне будзе абмяркоўвацца, а свой адказ Еўрапейскі вяшчальны саюз апублікуе пазней.

Пры гэтым прэс-сакратар саюза сумняваецца, што вынікі галасавання ў фінале конкурсу будуць перагледжаны.

Па стане на 13.50 па мінскім часе петыцыя сабрала больш як 225 тыс. подпісаў.-0-

Навіны рубрыкі У свеце
Поўная версія