Сцяг Пятніца, 21 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 мая 2024, 11:16

Дзеючы прэзідэнт Літвы перамог на выбарах кіраўніка дзяржавы

Гітанас Наўседа. Фота ТАСС
Гітанас Наўседа. Фота ТАСС
27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзеючы прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа атрымаў перамогу ў другім туры выбараў кіраўніка дзяржавы, набраўшы 74,43 працэнта галасоў. Аб гэтым сведчаць даныя галоўнай выбарчай камісіі краіны, паведамляе ТАСС.

Пасля падліку галасоў на ўсіх 1895 выбарчых участках яго саперніца - прэм'ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманітэ - атрымала 24,06 працэнта галасоў. Яна прызнала ўжо сваё паражэнне і павіншавала Наўседу з другім тэрмінам на пасадзе кіраўніка дзяржавы. Паводле інфармацыі партала нацыянальнага літоўскага радыё, Шыманітэ вернецца да работы ў якасці прэм'ер-міністра 27 мая.

Паведамляецца, што яўка ў другім туры склала 49,6 працэнта.

12 мая ў Літве прайшоў першы тур прэзідэнцкіх выбараў, у ходзе якога Наўседа набраў 44,19 працэнта галасоў, а Шыманітэ - 19,78 працэнта. Усяго на пасаду прэзідэнта ў першым туры прэтэндавалі восем кандыдатаў. Паколькі ніхто з іх не дасягнуў 50 працэнтаў, на 26 мая быў назначаны другі тур.

На папярэдніх выбарах прэзідэнта ў 2019 годзе Наўседа і Шыманітэ ўжо выходзілі ў другі тур.

У Літве кіраўнік дзяржавы выбіраецца прамым тайным галасаваннем на пяць гадоў. Для кандыдатаў існуе ўзроставы цэнз - 40 гадоў, а таксама патрабаванні быць грамадзянінам Літвы па паходжанні і жыць у краіне не менш за тры апошнія гады.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі