Поўная версія

Два паязды сутыкнуліся ў ПАР: тры чалавекі загінулі і 200 атрымалі раненні

У свеце 08.01.2019 | 15:19
Фота RR
Фота RR

8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як мінімум тры чалавекі загінулі і каля 200 атрымалі раненні ў выніку лабавога сутыкнення паяздоў у раёне паўднёваафрыканскага горада Прэторыя. Аб гэтым паведамляе агенцтва навін African Daily Voice.

Як расказаў мясцовым СМІ супрацоўнік службы экстраннай дапамогі, на момант аварыі ў паяздах, якія сутыкнуліся, знаходзілася больш за 800 чалавек. Не менш як два чалавекі ўсё яшчэ застаюцца ўнутры пакарабачаных вагонаў.

На месцы працуюць выратавальныя службы і паліцэйскія. Прычыны здарэння пакуль не паведамляюцца.-0-

Навіны рубрыкі У свеце
Поўная версія