Поўная версія

Чатыры чалавекі загінулі з-за землетрасення на Філіпінах

У свеце 17.10.2019 | 11:28

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Філіпінах ад землетрасення загінулі 4 чалавекі, дзясяткі атрымалі раненні, паведамляе тэлеканал Channel News Asia.

Сярод загінулых трое дзяцей. Паведамленняў аб пацярпелых у буйных гарадах Мінданаа пакуль не паступала, аднак мясцовыя ўлады мяркуюць, што колькасць ахвяр можа павялічыцца.

Як паведамлялася раней, землетрасенне магнітудай 6,5 адбылося на востраве Мінданаа на поўдні Філіпін. Эпіцэнтр знаходзіўся за 62 км да паўднёвага захаду ад горада Даваа, дзе пражываюць амаль 1,21 млн. чалавек. Ачаг залягаў на глыбіні 20 км.-0-

Навіны рубрыкі У свеце
Поўная версія