Поўная версія

Брытанскія дэпутаты прынялі да другога чытання законапраект аб адтэрміноўцы Brexit

У свеце 05.09.2019 | 09:00
Фота   Reuters
Фота Reuters

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палата абшчын брытанскага парламента выказалася за пераход да другога чытання законапраекта, які абавязвае ўрад адтэрмінаваць выхад краіны са складу ЕС на тры месяцы, паведамляе ТАСС.

Аб гэтым сведчаць вынікі галасавання, якое адбылося 4 верасня ў ніжняй палаце заканадаўчага органа: за выказаліся 329 народных выбраннікаў, супраць - 300.

У далейшым, калі дакумент будзе прыняты ў ніжняй палаце брытанскага парламента, ён паступіць на разгляд Палаты лордаў.-0-

Навіны рубрыкі У свеце
Поўная версія