Сцяг Пятніца, 14 лютага 2025
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
30 верасня 2024, 09:53

Больш за 30 чалавек загінулі ў Газе з-за апошніх ізраільскіх удараў
 

Фота AP Photo
Фота AP Photo
30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 30 чалавек загінулі ў сектары Газа на працягу апошніх некалькіх гадзін у выніку ізраільскіх удараў. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на тэлеканал Al Jazeera.

Паводле даных тэлеканала, сярод загінулых ёсць як мінімум двое дзяцей. Яны сталі ахвярамі ўдару па доме ў горадзе Дэйр-эль-Балах у цэнтральнай частцы палесцінскага анклава. Згодна з данымі Міністэрства аховы здароўя сектара Газа, усяго ў выніку дзеянняў Ізраіля ў анклаве з кастрычніка 2023 года загінулі больш за 41,6 тыс. чалавек. Яшчэ больш за 96,2 тыс. атрымалі раненні.

Сітуацыя на Блізкім Усходзе рэзка абвастрылася пасля пранікнення 7 кастрычніка 2023 года ўзброеных прыхільнікаў палесцінскага радыкальнага руху ХАМАС з сектара Газа на ізраільскую тэрыторыю, якое суправаджалася забойствамі жыхароў прыгранічных населеных пунктаў і захопам  больш як 240 заложнікаў. У адказ Ізраіль пачаў ваенную аперацыю ў анклаве з мэтай знішчэння ваеннай і палітычнай структуры ХАМАС і вызвалення ўсіх выкрадзеных.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі