Сцяг Серада, 12 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 мая 2024, 10:16

Больш за 2 тыс. чалавек застаюцца пад заваламі пасля апоўзня ў Папуа-Новай Гвінеі

Фота rnz.co.nz
Фота rnz.co.nz
28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 2 тыс. чалавек застаюцца пад заваламі пасля апоўзня ў Папуа-Новай Гвінеі. Аб гэтым інфармуе ТАСС, спасылаючыся на звесткі радыё Radio New Zealand.

Як паведамлялася, маштабны апоўзень сышоў на сельскія населеныя пункты Каакалам і Ямбалі 24 мая. Спецыялісты ацэньваюць яго, як самы буйны за апошнія шэсць гадоў.

Паводле інфармацыі Нацыянальнага цэнтра па барацьбе са стыхійнымі бедствамі, у інцыдэнце лічацца загінулымі 670 жыхароў вёскі Ямбалі. Адзначаецца, што яшчэ каля 2 тыс. грамадзян застаюцца пад заваламі. Траіх чалавек супрацоўнікам экстранных службаў удалося знайсці жывымі, целы яшчэ шасцярых дасталі з-пад разбураных будынкаў. Пад слоем грунту і камянёў таўшчынёй ад шасці да васьмі метраў застаюцца не менш за 150 жылых дамоў.

Афіцыйныя асобы адзначаюць, што сітуацыя ў гарах, каля падножжа якіх размешчаны населены пункт, застаецца няўстойлівай. Апоўзень прадаўжае павольна сыходзіць, ствараючы пастаянную небяспеку для ратавальнікаў і жыхароў рэгіёна, якія выжылі. Жыхары 250 дамоў, размешчаных у наваколлі месца інцыдэнту, былі эвакуіраваны.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі