Поўная версія

Ахвярамі землетрасення на паўднёвым захадзе Кітая сталі 12 чалавек

У свеце 18.06.2019 | 09:41
Фота Pixabay
Фота Pixabay

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У выніку землетрасення ў паўднёва-заходняй кітайскай правінцыі Сычуань загінулі 12 чалавек, 134 траўміраваны. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на шанхайскі партал навін "Пэнпай" і мясцовае ўпраўленне па надзвычайных сітуацыях.

Землетрасенне з эпіцэнтрам у павеце Чанін магнітудай 6 адбылося ўвечары 17 чэрвеня. Пазней было зафіксавана яшчэ некалькі падземных штуршкоў. Першапачаткова паведамлялася аб тым, што загінулі 11 чалавек і 122 атрымалі раненні. У пацярпелых раёнах працуюць выратавальныя падраздзяленні, якія прымаюць меры па ліквідацыі наступстваў землетрасення.-0-

Навіны рубрыкі У свеце
Поўная версія