У Наваполацку праходзяць мерапрыемствы рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі "Марафон адзінства", яны адбудуцца на 16 гарадскіх пляцоўках. Праграма ўключае выставы, канцэрты на прадпрыемствах, майстар-класы артыстаў, акцыю "Гэта мая краіна" і завершыцца канцэртам Прэзідэнцкага аркестра. Аб гэтым журналістам расказаў старшыня Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта Ігар Бурмістраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.