Гомельскі лядовы палац за сваю гісторыю крыху меншую за чвэрць стагоддзя не раз станавіўся месцам, дзе нараджаліся рэкорды, бліскучыя перамогі, незабыўныя эмоцыі і сапраўдныя легенды спорту. Летам гэтага года на арэне палаца абавязкова адбудуцца чарговыя прыгожыя вікторыі і загучаць новыя імёны трыумфатараў, бо менавіта тут пройдуць спаборніцтвы па дзюдо II Гульняў краін СНД. Чым жыве сёння палац і як рыхтуецца сустрэць важную спартыўную падзею, даведаліся карэспандэнты БЕЛТА.