Поўная версія

Зборная Беларусі па футболе з мінімальным лікам уступіла Уэльсу ў гасцявым таварыскім матчы

Спорт 10.09.2019 | 09:33
У час матчу. Фота АБФФ
У час матчу. Фота АБФФ

10 верасня, Мінск /Кар.БЕЛТА/. Футбалісты зборнай Беларусі прайгралі камандзе Уэльса з лікам 0:1 у гасцявым таварыскім матчы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У Кардыфе галоўны трэнер беларусаў Міхаіл Мархель праверыў на справе некалькіх дэбютантаў. Сустрэча прайшла з перавагай гаспадароў поля, а яе вынік вырашыў паўабаронца "Манчэстэр Сіці" Дэніэл Джэймс, які забіў гол на 17-й мінуце гульні. Склад беларусаў быў наступны: Плотнікаў; Палякоў, Волкаў, Палітэвіч, Золатаў, Скавыш (Пячэнін, 77), Бага (Драгун, 71), Яблонскі (Маеўскі, 46), Кавалёў (Эбонг, 46), Бахар (Клімовіч, 85), Сігневіч (Стасевіч, 70).

Да гэтага зборныя Беларусі і Уэльса сустракаліся 4 разы ў адборачных матчах чэмпіянатаў свету і Еўропы - валійцы атрымалі 3 перамогі, беларусы - адну.

Сапернікі беларусаў па адборачным турніры Еўра-2020 правялі чарговыя паядынкі. Каманда Паўночнай Ірландыі, якая перамагла ў чатырох стартавых сустрэчах, прымала ў Белфасце зборную Германіі і пацярпела першае паражэнне - 0:2. У Таліне аўтсайдары групы С футбалісты Эстоніі прайгралі камандзе Нідэрландаў са значным лікам 0:4. Турнірнае становішча: Германія - 12 ачкоў (5 матчаў), Паўночная Ірландыя - 12 (5), Нідэрланды - 9 (4), Беларусь - 3 (5), Эстонія - 0 (5).

Наступныя сустрэчы ў групе С пройдуць 10 кастрычніка: зборная Беларусі прыме на сваім полі эстонцаў, а паўночнаірландцы згуляюць у гасцях у футбалістаў Нідэрландаў.-0-

Навіны рубрыкі Спорт
Ягор Герасімаў Ягор Герасімаў менш чым за гадзіну перамог Жааа Дамінгеша, зраўнаваўшы лік у матчы Кубка Дэвіса Беларусь - Партугалія
13 Верасень, 18:29
Беларускія гімнасткі накіраваліся на чэмпіянат свету ў Баку
13 Верасень, 16:25
Беларускія валейбалісты ўступілі зборнай Славеніі на старце чэмпіянату Еўропы
13 Верасень, 15:17
Арына Сабаленка выйшла ў 1/4 фіналу турніру ў Шэньчжоу
13 Верасень, 10:07
Домрачава і Б'ёрндален будуць трэніраваць кітайскіх біятланістаў
12 Верасень, 11:18
Мінскае "Юнацтва" ўступіла ў першым матчы пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера
12 Верасень, 09:56
Свен Арнэ Хансен у час цырымоніі ўзнагароджвання пасля матчу Еўропа - ЗША Прэзідэнт Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі ацаніў стадыён "Дынама": няма прыгажэйшай арэны
12 Верасень, 09:30
Фрыстайліст Антон Кушнір завяршыў кар'еру і стаў трэнерам зборнай Казахстана
11 Верасень, 15:40
Эльвіра Герман стала трэцяй у бар'ерным бегу на 100 м у матчы лёгкаатлетаў Еўропы і ЗША
11 Верасень, 12:02
Поўная версія