Поўная версія

Вікторыя Азаранка завяршыла выступленне на турніры ў Маямі

Спорт 30.03.2018 | 09:00
Вікторыя Азаранка. Фота twitter-акаўнта турніру ў Маямі
Вікторыя Азаранка. Фота twitter-акаўнта турніру ў Маямі

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка не змагла прабіцца ў фінал турніру катэгорыі "Прэм'ер" у амерыканскім Маямі з прызавым фондам $8 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У паўфінальным паядынку Азаранка, якая пакуль займае 186-ю пазіцыю ў рэйтынгу WTA, прайграла 12-й ракетцы планеты амерыканцы Слоан Стывенс - 6:3, 2:6, 1:6. Першую партыю беларуска выйграла без асаблівых праблем, вяла ў другім сэце 2:0, пасля чаго здарыўся сапраўдны правал - было прайграна 10 геймаў запар. Толькі ў трэцім вырашальным сэце пры ліку 0:4 удалося выйграць гейм, однак развіць поспех не ўдалося, і Вікторыя ўступіла. Гульня прадаўжалася 2 гадзіны 10 мінут. Нядаўна Азаранка прайграла Стывенс у другім раўндзе турніру ў амерыканскім Індыян-Уэлсе.

На цяперашнім турніры ў Маямі Вікторыя Азаранка абыграла амерыканскіх тэнісістак Кэтрын Беліс (44-ы нумар сусветнага рэйтынгу) і Мэдзісан Кіз (15), а таксама Настассю Севастову (17) з Латвіі і польку Агнешку Радваньску (32). Нягледзячы на паражэнне ў паўфінале, Азаранка на наступным тыдні вернецца ў топ-100 рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі.

У мінулыя гады Вікторыя Азаранка тройчы станавілася трыумфатарам гэтага турніру (2009, 2011, 2016).-0-

Навіны рубрыкі Спорт
Фота ФХБ Міхаіл Захараў назваў склад зборнай Беларусі па хакеі на "Турнір чатырох нацый"
Учора 18:40
Арына Сабаленка адкрые малы падагульняючы турнір WTA паядынкам супраць грачанкі Марыі Сакары
Учора 15:52
Беларускія грацыі выйгралі 11 залатых медалёў турніру на прызы Марыны Лобач
Учора 11:57
У час матчу. Фота ХК "Нёман" Хакеісты салігорскага "Шахцёра" перамаглі "Нёман" у гасцявым матчы чэмпіянату Беларусі
Учора 11:52
Брэсцкае "Дынама" перамагло "Слуцк", "Шахцёр" прайграў "Дняпро" ў чэмпіянаце Беларусі па футболе
Учора 11:13
Прэзідэнт ЕАК: мы можам ганарыцца правядзеннем II Еўрапейскіх гульняў у Мінску
18 Кастрычнік, 11:43
Мінскае "Дынама" пацярпела 5-е запар паражэнне ў чэмпіянаце КХЛ, разгромна ўступіўшы "Тарпеда" ў дамашнім матчы
18 Кастрычнік, 11:19
Беларус Яўген Каралёк заняў 4-е месца ў скрэтчы на ЧЕ па велатрэку
18 Кастрычнік, 10:51
Футбалісткі "Мінска" на выездзе прайгралі "Барселоне" з лікам 0:5 у першым матчы 1/8 фіналу ЛЧ
18 Кастрычнік, 09:44
Поўная версія