Поўная версія

Вера Лапко датэрмінова завяршае тэнісны сезон

Спорт 12.08.2019 | 14:31
Вера Лапко. Фота Беларускай тэніснай федэрацыі
Вера Лапко. Фота Беларускай тэніснай федэрацыі

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вера Лапко прыпыніла выступленні з-за хранічнай траўмы калена. Аб гэтым паведамляе тэлеканал "Беларусь 1".

Тэнісістка, паводле інфармацыі тэлеканала, ужо не будзе гуляць у гэтым сезоне. Прычынай стала хранічная траўма калена. Два тыдні таму беларуска замарозіла свой рэйтынг.

Цяпер па версіі Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA) Вера Лапко знаходзіцца на 135-м месцы.-0-

Навіны рубрыкі Спорт
Поўная версія