Поўная версія

Веласіпедыстка Ганна Церах узяла бронзу на II Еўрапейскіх гульнях

Спорт 28.06.2019 | 21:04
Ганна Церах
Ганна Церах

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы заваявалі другую ўзнагароду ў спаборніцтвах па трэкавых велагонках на II Еўрапейскіх гульнях, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў фінальным заездзе ў жаночым скрэтчы ўладальніцай бронзавага медаля стала беларуская спартсменка Ганна Церах. Золата заваявала Кірстэн Вільд з Нідэрландаў, сярэбраны прызёр - італьянка Марціна Фіданца.

Учора ў гэтым жа відзе мужчынскіх спаборніцтваў беларус Яўген Каралёк таксама заваяваў бронзавы медаль.

Сёння за крок ад узнагарод спыніліся мужчынская і жаночая зборныя Беларусі, якія занялі чацвёртыя месцы ў камандных гонках праследавання.

Пазней на трэку веладрома "Мінск-Арэны" ў мужчынскай гонцы па ачках выступіць беларускі веласіпедыст Раман Раманаў.-0-

Навіны рубрыкі Спорт
Поўная версія