Поўная версія

Усе аб'екты да ІІ Еўрапейскіх гульняў гатовы і аснашчаны ўсім неабходным - Петрышэнка

Спорт 18.06.2019 | 15:30

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старт ІІ Еўрапейскім гульням фактычна быў дадзены 15 чэрвеня, калі ў Мінск прыехалі першыя госці - кіраўнікі спартыўных каманд. Яны ўжо засяліліся ў Вёску спартсменаў, паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка ў час наведвання Палаца спорту, перадае карэспандэнт БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ўрада.

"Аб'екты гатовы, аснашчаны ўсім неабходным і пратэсціраваны спаборніцтвамі разам з прадстаўнікамі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў. Пацверджана, што ўсё гатова да таго, каб забяспечыць сумленную і справядлівую барацьбу спартсменаў за ўзнагароды", - падкрэсліў віцэ-прэм'ер.

Ігар Петрышэнка дадаў, што не будзе пуставаць і прылеглая тэрыторыя, у прыватнасці фан-зона ля Палаца спорту. Яе фармат - міжнародны і нацыянальны. Таму з 19 па 30 чэрвеня тут адбудуцца прэзентацыі НАК краін - удзельніц ІІ Еўрапейскіх гульняў: Азербайджана, Ізраіля, Вялікабрытаніі, Грузіі, Італіі, Венгрыі, Турцыі, Латвіі, Расіі, Аўстрыі, Румыніі. Краіны правядуць на пляцоўцы Дні культуры і традыцый. Запланаваны выступленні артыстаў, народных і тэатральных калектываў, будуць прадэманстраваны нацыянальныя кухні, рамёствы, спартыўныя дасягненні ўдзельнікаў гульняў.

У час ІІ Еўрапейскіх гульняў у Палацы спорту пройдуць спаборніцтвы па самба, грэка-рымскай, вольнай і жаночай барацьбе.-0-

Навіны рубрыкі Спорт
Фота з архіва Эксперты з 10 краін абмяркуюць у Мінску інавацыйныя тэхналогіі падрыхтоўкі спартсменаў
Учора 16:48
Каманда беларускі Марыны Слуцкай стала 2-й на спаборніцтвах Клубнага чэмпіянату Еўропы па дзюдо
Учора 15:34
Іспанец Рафаэль Надаль узначальвае рэйтынг АТР, беларус Ягор Герасімаў на 98-й пазіцыі
Учора 14:59
Стэфанас Цыцыпас. Фота ATP Стэфанас Цыцыпас з першай спробы выйграў падагульняючы турнір АТР
Учора 09:56
Беларускія баскетбалісткі перамаглі брытанак у кваліфікацыі ЧЕ
17 Лістапад, 22:58
Беларускія футбалісты прайгралі Германіі ў апошнім матчы кваліфікацыі Еўра-2020
17 Лістапад, 20:12
У час матчу Мінскае "Дынама" прайграла омскаму "Авангарду" ў дамашнім матчы чэмпіянату КХЛ
17 Лістапад, 14:16
Марына Зуева заняла 6-е месца на этапе КС па канькабежным спорце ў Мінску
16 Лістапад, 13:13
Хакеісты "Нёмана" перамаглі "Данбас" у авертайме стартавага матчу Кантынентальнага кубка IIHF
15 Лістапад, 19:10
Поўная версія