Поўная версія

Цырымонія адкрыцця Еўрапейскага юнацкага алімпійскага фестывалю адбылася ў Сараеве

Спорт 11.02.2019 | 10:39
Фота НАК Беларусі
Фота НАК Беларусі

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталіцы Босніі і Герцагавіны Сараеве прайшла цырымонія адкрыцця XIV зімовага Еўрапейскага юнацкага алімпійскага фестывалю (ЕЮАФ), паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

Агонь спаборніцтваў запалены на буйнейшым стадыёне краіны "Кошава". Арганізатары праводзяць фестываль пад лозунгам "Два гарады - адна мара" і імкнуцца максімальна стварыць алімпійскую атмасферу 1984 года, калі Сараева прымала зімовыя Алімпійскія гульні.

Цырымонія адкрыцця ўключала пратакольную частку, на якой да прысутных з прамовай звярнуўся прэзідэнт Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Янез Качыянчыч. У творчай частцы гледачоў здзіўлялі касцюміраваным шоу і народнымі баснійскімі танцамі. Алімпійскі агонь у чашы запаліла баснійская дзюдаістка Ларыса Цэрыч. Завяршылася цырымонія маштабным феерверкам.

Беларуская дэлегацыя на чале з шэфам місіі Васілем Юрчыкам наведала цырымонію адкрыцця. У ролі сцяганосца выступіў капітан беларускай каманды хакеіст Кірыл Буйніч.

Спаборніцтвы ў Сараеве пройдуць з 11 па 15 лютага. У першы спаборніцкі дзень, 11 лютага, на старт выйдуць 16 беларусаў у лыжных гонках, горных лыжах і шорт-трэку.-0-

Фота НАК Беларусі

Навіны рубрыкі Спорт
Поўная версія