Поўная версія

Талісманам Алімпійскіх гульняў 2022 года стала панда

Спорт 17.09.2019 | 16:03
AP Photo
AP Photo

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізацыйны камітэт зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года ў Пекіне прадставіў афіцыйны талісман спаборніцтваў. Ім стала панда па імені Бін Двэнь Двэнь, паведамляецца ў Twitter-акаўнце Алімпіяды-2022.

"Бін Двэнь Двэнь - афіцыйны талісман зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне 2022 года, - гаворыцца ў паведамленні. - У касцюме з лёду, з залатым сэрцам і любоўю да ўсіх зімовых відаў спорту панда гатова падзяліцца сапраўдным духам Алімпіяды з усім светам".

Зімовыя Алімпійскія гульні ў Пекіне пройдуць з 4 па 20 лютага 2022 года.-0-

Навіны рубрыкі Спорт
Поўная версія