Поўная версія

Себасцьян Коэ перавыбраны на пасаду прэзідэнта IAAF

Спорт 25.09.2019 | 13:40
Себасцьян Коэ. Фота з архіва
Себасцьян Коэ. Фота з архіва

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Брытанец Себасцьян Коэ перавыбраны на пасаду прэзідэнта Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый (IAAF), паведамляе Associated Press.

Рашэнне аб тым, што 62-гадовы Себасцьян Коэ будзе ўзначальваць IAAF, было аднагалосна прынята на кангрэсе арганізацыі, праведзеным у Досе напярэдадні чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы. Такім чынам, брытанец, які заняў пасаду прэзідэнта асацыяцыі ў 2015 годзе, захавае яе за сабой на наступныя чатыры гады.

У 2018 годзе Себасцьян Коэ ўдзельнічаў ва ўрачыстым адкрыцці абноўленага стадыёна "Дынама" ў Мінску, а ў верасні 2019-га быў пачэсным госцем матчавай сустрэчы Еўропа-ЗША.-0-

Навіны рубрыкі Спорт
Поўная версія