Поўная версія

Сабаленка і Мертэнс выйшлі ў 1/4 фіналу парнага разраду Уімблдона

Спорт 09.07.2019 | 18:32
Элізэ Мертэнс і Арына Сабаленка. Фота Jimmie48 tennis photography
Элізэ Мертэнс і Арына Сабаленка. Фота Jimmie48 tennis photography

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс выйшлі ў чвэрцьфінал парнага разраду Уімблдонскага тэніснага турніру, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння беларуска-бельгійскі тандэм сустракаўся ў 1/8 фіналу з дуэтам Чань Хао-Чын / Лаціша Чан з кітайскага Тайбэя і выйграў у двух сэтах - 7:5, 6:3.

У матчы за выхад у паўфінал Арына Сабаленка і Элізэ Мертэнс згуляюць з пераможцам сустрэчы паміж румынскай парай Міхаэла Бузарнеску / Ірына Бегу і кітайска-чэшскім тандэмам Се Шувэй / Барбара Стрыцава.

Першай паўфіналісткай жаночага адзіночнага разраду стала румынка Сімона Халеп, якая абыграла кітаянку Чжан Шуай - 7:6 (7:4), 6:1.

Пазней завершацца яшчэ тры паядынкі 1/4 фіналу: Элісан Рыск (ЗША) - Серэна Уільямс (ЗША), Эліна Світоліна (Украіна) - Караліна Мухава (Чэхія), Барбара Стрыцава (Чэхія) - Ёхана Конта (Вялікабрытанія).

У сераду, 10 ліпеня, пройдуць чвэрцьфінальныя сустрэчы мужчынскага адзіночнага разраду: Новак Джокавіч (Сербія) - Давід Гофен (Бельгія), Рафаэль Надаль (Іспанія) - Сэм Куэры (ЗША), Роджэр Федэрэр (Швейцарыя) - Кеі Нісікоры (Японія), Раберта Баўціста Агут (Іспанія) - Гвіда Пелья (Аргенціна).

Трэці ў сезоне турнір серыі "Вялікага шлема" завершыцца на кортах Усеанглійскага лаўн-тэніснага клуба 14 ліпеня.-0-

Навіны рубрыкі Спорт
Поўная версія