Поўная версія

Названы склад зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы на ЧС у Катары

Спорт 18.09.2019 | 15:52
Настасся Мірончык-Іванова. Фота з архіва
Настасся Мірончык-Іванова. Фота з архіва

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэнерскі штаб зборнай Беларусі на чале з Юрыем Маісевічам вызначыўся з выязным складам на сусветны форум па лёгкай атлетыцы, які з 27 верасня па 6 кастрычніка будзе прымаць Доха (Катар), паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

У спіс увайшлі 28 спартсменаў, сярод якіх - лідары зборнай: Таццяна Халадовіч (кіданне кап'я), Максім Недасекаў (скачкі ў вышыню), Ірына Жук (скачок з шастом), Эльвіра Герман (100 м з бар'ерамі) і Настасся Мірончык-Іванова (скачкі ў даўжыню).

Як адзначылі ў прэс-службе НАК, у каманду не трапіла рэкардсменка Беларусі на 100 м з бар'ерамі Аліна Талай, якая раней аб'явіла, што прапусціць галоўны старт сезона ў горадзе Доха з-за траўмы.

На чэмпіянаце свету 2017 года ў Лондане беларускія лёгкаатлеты засталіся без медалёў, а ў 2015-м у Пекіне заваявалі залатую і бронзавую ўзнагароды.-0-

Навіны рубрыкі Спорт
Поўная версія