ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 22 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +3°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 снежня 2019, 18:38

Нарвежцы перамаглі славенцаў у матчы адкрыцця маладзёжнага ЧС у Мінску

У час матчу
У час матчу

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Нарвегіі абыграла равеснікаў са Славеніі ў матчы адкрыцця маладзёжнага чэмпіянату свету ў Мінску з лікам 6:2 (1:0, 5:2, 0:0), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Нарвежскія хакеісты адкрылі лік ужо на пятай хвіліне перыяду. Пасля гэтага нарвежцы правялі яшчэ некалькі небяспечных атак, але да канца стартавага адрэзка матчу лік не змяніўся.

У другім перыядзе нарвежцы ўзяліся за справу яшчэ актыўней. Праз хвіліну з нечым вызначыўся Понтус Фінстад, а потым Сандэр Фроберг, зрабіўшы лік 3:0. На гэтым каманды не спыніліся і абмяняліся яшчэ пяццю ўзяццямі варот. На тры дакладныя кідкі скандынаваў балканцы адказалі дзвюма шайбамі, устанавіўшы канчатковы лік матчу на карысць паўночнікаў.

Услед за камандамі Нарвегіі і Славеніі на лёд "Чыжоўка-Арэны" выйдуць датчане і латвійцы. Завершыць першы гульнявы дзень маладзёжнага чэмпіянату свету (Д1А) паядынак беларускіх і аўстрыйскіх хакеістаў, які пачнецца ў 19:30.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі