Поўная версія

Мінскія "Цмокі" разграмілі "Кіеў" у розыгрышы Кубка ФІБА-Еўропа

Спорт 06.11.2019 | 09:01
Фота БК "Київ-Баскет"
Фота БК "Київ-Баскет"

6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты "Цмокі-Мінск" атрымалі перамогу ў гасцях у "Кіева" ў заключным матчы першага круга групавога этапу Кубка ФІБА-Еўропа, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Перад сустрэчай ва ўкраінскай сталіцы абодва сапернікі мелі ў сваім актыве па дзве вікторыі ў групе F і хацелі прадоўжыць пераможную серыю, але гэта ўдалося толькі мінчанам. З самага пачатку гульні ў Кіеве "Цмокі" ўзялі кіраванне ў свае рукі і за ўсю гульню не далі гаспадарам магчымасці выйсці наперад. У выніку - упэўненая вікторыя мінчан з лікам 99:74 (32:19, 20:14, 25:19, 22:22). У складзе пераможцаў самым рэзультатыўным стаў Алекс Гаўрыловіч, у актыве якога 25 ачкоў.

У першым матчы гэтага турніру падапечныя Расціслава Вергуна абыгралі на сваёй пляцоўцы балгарскі клуб "Леўскі-Лукойл" з Сафіі - 81:68, а потым таксама дома адолелі ўкраінскі "Днепр" - 108:101 (у авертайме).

Першая палавіна спаборніцтваў у гэтым квартэце завершыцца сёння ў Сафіі матчам "Леўскі-Лукойл" - "Днепр".

Турнірнае становішча ў квартэце F цяпер такое: "Цмокі-Мінск" - 6 балаў (3 матчы), "Кіеў" - 5 (3), "Днепр" - 2 (2), "Леўскі-Лукойл" - 2 (2).

Жаночая каманда "Цмокі-Мінск", якая выступае ў розыгрышы Еўракубка, сёння ў паядынку 4-га тура групы D прыме ў Мінску турэцкі "Хатай". У першым крузе мінчанкі ўступілі гэтаму клубу ў гасцях з лікам 71:79. Акрамя таго, чэмпіёнкі Беларусі перамаглі дома славацкі клуб "Ружамберак" - 64:53 і ўступілі краснаярскаму "Енісею" - 68:79.

Становішча каманд пасля трох гульнявых дзён: "Енісей" - 6 ачкоў, "Хатай" - 5, "Цмокі-Мінск" - 4, "Ружамберак" - 3.-0-

Навіны рубрыкі Спорт
Фота ФХБ Юніёрская зборная Беларусі па хакеі атрымала другую перамогу на міжнародным турніры ў Латвіі
Учора 20:00
Праект "300 талентаў для каралевы" дапамагае далучыць дзяцей да заняткаў спортам - Кавальчук
12 Снежань, 18:29
Тры беларускія футбольныя арбітры сталі суддзямі міжнароднай катэгорыі
12 Снежань, 14:19
Фота з архіва ВК "Шахцёр" Валейбалісты "Шахцёра" выйгралі ў "Юнайтэд Волейс" у першай сустрэчы 1/16 фіналу Кубка ЕКВ
12 Снежань, 12:22
Зборная Беларусі згуляе з камандай Нарвегіі ў 3-і гульнявы дзень маладзёжнага ЧС па хакеі
12 Снежань, 11:20
Хакеісты зборнай Беларусі ў авертайме ўступілі Латвіі ў другім туры маладзёжнага ЧС
11 Снежань, 11:30
Зборная Беларусі згуляе з камандай Латвіі ў 2-і дзень маладзёжнага ЧС па хакеі
10 Снежань, 16:20
Футбалісты "Зеніта" згуляюць з "Бенфікай" на фінішы групавога этапу Лігі чэмпіёнаў
10 Снежань, 12:20
Вызначаны склад зборнай Беларусі па біятлоне на другія ў сезоне этапы Кубка свету і Кубка IBU
10 Снежань, 11:27
Поўная версія