Поўная версія

Міхаіл Захараў назваў склад зборнай Беларусі па хакеі на "Турнір чатырох нацый"

Спорт 21.10.2019 | 18:40
Фота ФХБ
Фота ФХБ

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі Міхаіл Захараў вызначыў склад каманды на "Турнір чатырох нацый" у Ліепаі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ФХРБ.

Спаборніцтвы ў Ліепаі пройдуць 7-9 лістапада. За перамогу будуць змагацца нацыянальныя каманды Латвіі, Беларусі, Францыі і Славеніі. Удзельнічаць у турніры ў складзе беларускай зборнай будуць Ігар Брыкун, Канстанцін Шостак, Андрэй Антонаў, Яўген Нагачоў, Сяргей Багалейша, Кірыл Гатавец, Алег Явенка, Уладзіслаў Яроменка, Дзмітрый Знахарэнка, Мікалай Стасенка, Дзмітрый Амбражэйчык, Павел Баярчук, Андрэй Бялевіч, Арцём Дзямкоў, Аляксандр Когалеў, Ігар Мартынаў, Міхаіл Стэфановіч, Сяргей Дрозд, Станіслаў Лапачук, Аляксандр Маляўка, Сяргей Маляўка, Мікалай Сусло. Рэзервовым іграком лічыцца Аляксандр Скарэнаў.

Плануецца, што беларускія хакеісты перад ад'ездам у Латвію збяруцца 4 лістапада на базе "Чыжоўка-Арэны", дзе на працягу двух дзён правядуць дамашнюю частку асенняга кэмпа.-0-

Навіны рубрыкі Спорт
Поўная версія