Поўная версія

Міхаіл Мархель стаў новым галоўным трэнерам футбольнай зборнай Беларусі

Спорт 20.06.2019 | 17:01

20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міхаіл Мархель стаў новым галоўным трэнерам футбольнай зборнай Беларусі. Такое рашэнне сёння прынята на пасяджэнні Выканкама асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Да гэтага Міхаіл Мархель узначальваў маладзёжную зборную Беларусі, якая нядаўна паспяхова стартавала ў адборачным турніры чэмпіянату Еўропы. На пасадзе галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай ён змяніў Ігара Крывушэнку, пад кіраўніцтвам якога каманда вельмі няўдала пачала выступленне ў кваліфікацыі Еўра-2020. Беларускія футбалісты пацярпелі чатыры паражэнні запар - у гасцях ад зборных Нідэрландаў (0:4) і Паўночнай Ірландыі (1:2) і дома ад Германіі (0:2) і Паўночнай Ірландыі (0:1).

Свой наступны паядынак у адборачнай групе С зборная Беларусі правядзе 6 верасня ў Таліне супраць эстонскіх футбалістаў.

Міхаіл Мархель, якому цяпер 52 гады, з'яўляецца майстрам спорту СССР. За сваю гульнявую кар'еру ён правёў больш за 200 матчаў на прафесійным узроўні, прычым як у Беларусі, так і за мяжой. На радзіме Міхаіл Мархель абараняў колеры бабруйскага "Шынніка", сталічных "Дынама", "Тарпеда-МАЗа" і "Зоркі-ВА-БДУ", магілёўскага "Дняпра" і "Маладзечна-2013". Акрамя таго, ён паспеў пагуляць у клубах Расіі, Венгрыі і Югаславіі.

Трэнерскую кар'еру ён пачаў у 1997 годзе, працуючы з маладымі футбалістамі. Міхаіл Мархель чатыры разы выводзіў зборныя краіны (U-17, U-19) у элітныя раўнды чэмпіянатаў Еўропы. У 2011 годзе, будучы асістэнтам галоўнага трэнера маладзёжнай зборнай рэспублікі, дапамог камандзе U-21 заваяваць бронзавыя ўзнагароды чэмпіянату Еўропы. У 2012 годзе быў асістэнтам галоўнага трэнера алімпійскай зборнай Беларусі, якая выступала на Гульнях у Лондане. У 2019 годзе быў назначаны рулявым маладзёжнай зборнай Беларусі, на чале якой стартаваў з перамогі 10:0 над Гібралтарам - буйнейшай за ўсю гісторыю афіцыйных міжнародных выступленняў нашых каманд на міжнароднай арэне.-0-

Навіны рубрыкі Спорт
Фота ФХБ Юніёрская зборная Беларусі па хакеі атрымала другую перамогу на міжнародным турніры ў Латвіі
Учора 20:00
Праект "300 талентаў для каралевы" дапамагае далучыць дзяцей да заняткаў спортам - Кавальчук
12 Снежань, 18:29
Тры беларускія футбольныя арбітры сталі суддзямі міжнароднай катэгорыі
12 Снежань, 14:19
Фота з архіва ВК "Шахцёр" Валейбалісты "Шахцёра" выйгралі ў "Юнайтэд Волейс" у першай сустрэчы 1/16 фіналу Кубка ЕКВ
12 Снежань, 12:22
Зборная Беларусі згуляе з камандай Нарвегіі ў 3-і гульнявы дзень маладзёжнага ЧС па хакеі
12 Снежань, 11:20
Хакеісты зборнай Беларусі ў авертайме ўступілі Латвіі ў другім туры маладзёжнага ЧС
11 Снежань, 11:30
Зборная Беларусі згуляе з камандай Латвіі ў 2-і дзень маладзёжнага ЧС па хакеі
10 Снежань, 16:20
Футбалісты "Зеніта" згуляюць з "Бенфікай" на фінішы групавога этапу Лігі чэмпіёнаў
10 Снежань, 12:20
Вызначаны склад зборнай Беларусі па біятлоне на другія ў сезоне этапы Кубка свету і Кубка IBU
10 Снежань, 11:27
Поўная версія