Поўная версія

Міхаіл Мархель назваў канчатковы склад зборнай Беларусі на матчы з футбалістамі Германіі і Чарнагорыі

Спорт 11.11.2019 | 14:43
Міхаіл Мархель. Фота з архіва
Міхаіл Мархель. Фота з архіва

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўны трэнер футбольнай зборнай Беларусі Міхаіл Мархель назваў канчатковы склад на лістападаўскія гасцявыя матчы з камандамі Германіі і Чарнагорыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У выязны спіс уключаны 23 футбалісты:

варатары - Аляксандр Гутар ("Дынама", Брэст), Сяргей Чэрнік, Антон Чычкан (абодва - БАТЭ, Барысаў);

абаронцы - Аляксандр Мартыновіч ("Краснадар", Расія), Дзяніс Палякоў ("Урал", Екацярынбург, Расія), Алег Вераціла, Аляксандр Паўлавец (абодва - "Дынама", Брэст), Сяргей Мацвейчык, Аляксандр Сачыўка (абодва - "Шахцёр", Салігорск), Дзмітрый Бяссмертны (БАТЭ, Барысаў), Мікіта Навумаў ("Жэтысу", Талдыкарган, Казахстан), Мікалай Золатаў ("Віцебск");

паўабаронцы - Сяргей Кісляк, Павел Няхайчык (абодва - "Дынама", Брэст), Станіслаў Драгун, Ігар Стасевіч, Яўген Яблонскі (усе - БАТЭ, Барысаў), Юрый Кавалёў ("Шахцёр", Салігорск), Іван Маеўскі ("Астана", Нур-Султан, Казахстан), Уладзіслаў Клімовіч ("Тарпеда-БелАЗ", Жодзіна);

нападаючыя - Дзяніс Лапцеў ("Дынама", Брэст), Максім Скавыш (БАТЭ, Барысаў), Віталь Лісаковіч ("Вараждзін", Харватыя).

Сёння каманда збіраецца ў Мінску ў тэхнічным цэнтры асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" і будзе трэніравацца на комплексе футбольных палёў у Вяснянцы да 14 лістапада. Затым беларуская зборная адправіцца ў нямецкі Менхенгладбах, дзе 16 лістапада правядзе заключны адборачны матч Еўра-2020 з камандай Германіі. Пасля беларусы перамесцяцца ў Падгорыцу, дзе 19 лістапада правядуць апошні ў гэтым годзе таварыскі матч са зборнай Чарнагорыі.-0-

Навіны рубрыкі Спорт
Поўная версія