Поўная версія

"Лідсельмаш" уступіў "Кайрату" у ЛЧ па міні-футболе

Спорт 16.11.2018 | 09:33
У час матчу. Фота МФК "Кайрат"
У час матчу. Фота МФК "Кайрат"

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спартсмены "Лідсельмаша" пацярпелі другое паражэнне ў элітным раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў па міні-футболе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Чэмпіёны Беларусі сустракаліся з казахстанскім "Кайратам" з Алматы і ўступілі з лікам 2:7. Ужо ў стартавыя 8 хвілін лідчане прапусцілі 3 мячы і ў далейшым не змаглі аказаць сур'ёзнага супраціўлення сапернікам. У складзе беларускай каманды галы забілі Максім Варонін і Уладзімір Жыгалка. "Лідсельмаш" страціў шанцы прабіцца ў "Фінал чатырох".

У першым туры спаборніцтваў каманд групы D падапечныя Віктара Тарчылы прайгралі гаспадару турніру чэшскаму "Хрудзіму" з "сухім" лікам 0:4. Чэмпіён Казахстана быў мацнейшы за італьянскую "Пескары" - 4:1.

Свой заключны паядынак "Лідсельмаш" правядзе 17 лістапада супраць італьянцаў, "Кайрат" згуляе з чэшскім чэмпіёнам.

У "Фінал чатырох" чэмпіёнскай Лігі па міні-футболе выйдуць пераможцы 4-х квартэтаў элітнага раўнда.-0-

Фота МФК "Кайрат"

Навіны рубрыкі Спорт
Поўная версія