ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 22 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +3°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 снежня 2019, 19:55

Латвія перамагла Данію ў матчы маладзёжнага ЧС па хакеі ў Мінску

У час матчу
У час матчу

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Латвіі абыграла датчан у другім матчы першага дня маладзёжнага чэмпіянату свету (Д1А) па хакеі ў Мінску з лікам 3:0 (1:0, 1:0, 1:0), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Латвійская зборная прапанавала сапернікам хакей з акцэнтам на абароне. Разам з тым падапечныя Карліса Зірніса ў любы момант былі гатовы перайсці да атакуючых дзеянняў. Датчане таксама не імкнуліся ў атаку любой цаной. Спакойны ход матчу ў першым перыядзе крыху ажывіўся пасля таго, як лік адкрыў Глеб Прахарэнкаў з каманды Латвіі.

У другім перыядзе латвійская зборная прадоўжыла гуляць, не фарсіруючы падзеі і спакойна шукаючы слабыя месцы ў абароне датчан. На 32-й хвіліне матчу камандзе з берагоў Рыжскага заліва ўдалася выдатная атака, і Карліс Бучэніекс падвоіў перавагу сваёй зборнай.

У заключным перыядзе латвійцы мелі нямала магчымасцей, каб трапіць у вароты сапернікаў - абаронцы датчан былі не вельмі акуратныя на сваёй палавіне лядовай пляцоўкі. Аднак Мадс Сегаард дзейнічаў надзейна.

У канцы матчу датчане ўсё ж такі былі пакараны за крыху сумбурную гульню: Карліс Бучэніекс закінуў яшчэ адну шайбу. Сапернікі ажывіліся, правёўшы некалькі небяспечных атак, аднак безвынікова.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі